42% правераных грыбоў у Беларусі утрымліваюць радыеактыўны цэзій-137

Паводле інфармацыі дзяржаўнай ўстановы “Беллесахова”, у 41,9% правераных грыбоў і ў 29,9% ягад было зафіксавана павышаннае ўтрыманне цэзія-137.

Аналізы праводзіліся на кантрольных палігонах у перыяд з чэрвеня па ліпень. Было ўзята 280 проб грыбоў і 842 ягад. З іх у 117 пробах грыбоў (41,9%) утрыманне цэзію-137 перавышала дапушчальны ўзровень — 370 Бк/кг. Перавышэнне ў ягадах (185 Бк/кг) устаноўлена ў 252 пробах (29,9%). Максімальныя ўзроўні ўтрымання цэзію-137 у грыбах дасягалі значэнняў 8.760 Бк/кг, у ягадах — 2.635 Бк/кг.

Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню ўтрымання ў грыбах і ягадах устаноўлена на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання ляснога фонду лясгасаў усіх лесагаспадарчых аб’яднанняў, акрамя Віцебскага, паведамляе БелаПАН.

“Беллесахова” рэкамендуе збіраць тыя грыбы і ягады, у якіх “у сувязі з іх біялагічнымі асаблівасцямі, адбываецца найменшае паступленне радыенукліду з глебы, ляснога подсцілу”. Да групы грыбоў, якія слаба і сярэдне назапашваюць цэзій-137, адносяцца: парасонік, порхаўка, апенька, шампіньён, рыжык, падбярозавік, падасінавік, баравік, лісічка. З ягад — маліны, ажыны, каліны, суніцы, рабіны. 

Фота: interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі