Гары і Меган падзяліліся фатаграфіямі з дня нараджэння дачкі — ёй споўнілася пяць гадоў

Меган Маркл і прынц Гары

Меган Маркл і прынц Гары

Герцаг і герцагіня Сасекскія падзяліліся двума новымі фатаграфіямі сваёй дачкі, прынцэсы Лілібет, з нагоды яе пятага дня нараджэння.

"Наша дзяўчынка-мара. З 5-годдзем, Лілі", — напісала Меган у Instagram.

Лілібет — другое дзіця ў сям’і, яна на два гады маладзейшая за свайго брата Арчы.

Два тыдні таму Гары і Меган адзначылі восьмую гадавіну шлюбу, апублікаваўшы серыю здымкаў са святочнага дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.