Кейт і Уільям падзякавалі вам за разуменне і падтрымку
Кейт, прынцэса Валійская
Уільям і Кейт, прынц і прынцэса Уэльскія, кранутыя добрымі словамі падтрымкі, якія атрымліваюць пасля весткі аб хваробе Кэтрын.
Ад імя каралеўскай сям'і са словамі падзякі да людзей "у Вялікабрытаніі, па ўсёй Садружнасці і ва ўсім свеце" звярнуўся прадстаўнік Кенсінгтонскага палаца.
Напярэдадні стала вядома, што ў прынцэсы дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, зараз яна пачала курс хіміятэрапіі. Пра гэта Кэтрын расказала ў відэазвароце.
Уільям і Кейт таксама падзякавалі грамадскасці за тое, што ўспрыняла з разуменнем просьбу сям'і аб прыватнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.