Прынц Гары і Меган Маркл адмаўляюцца ад каралеўскага статусу
Брытанскі прынц Гары і Меган Маркл вырашылі адмовіцца ад каралеўскага статусу і скласці з сябе асноўныя абавязкі, звязаныя з каралеўскай сям'ёй. Пра гэта сям'я герцагаў Сасекскіх напісала ў Instagram.
"Пасля мноства месяцаў разважанняў і ўнутраных дыскусій мы наважыліся сёлета на крок, каб адыгрываць новую, прагрэсіўную ролю ў гэтым інстытуце", — заявілі яны.
Гары і Меган плануюць жыць на два дамы — у Вялікабрытаніі і Паўночнай Амерыцы, а таксама самастойна зарабляць на жыццё. Пры гэтым яны абяцаюць і надалей цалкам падтрымліваць каралеву.
Гары і Меган плануюць стварыць дабрачынную арганізацыю. Усімі падрабязнасцямі сваёй дзейнасці яны абяцаюць дзяліцца з публікай.
Раней пара неаднаразова наракала, што пільная ўвага прэсы замінае іх жыццю.
Чальцамі каралеўскай сям'і акрамя самой каралевы лічацца толькі яе дзеці, прынцы Уільям і Гары і іх жонкі, а таксама дзеці. Выдаткі каралеўскай сям'і пакрываюцца ўрадам, а таксама даходамі ад каралеўскай уласнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.