513 партыйцаў сталі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў

513 прадстаўнікоў палітычных партый зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Па яго словах, у параўнанні з выбарамі 2007 года лік зарэгістраваных кандыдатаў ад палітычных партый вырас амаль у 3 разы - ад 177 да 513 чалавек. Пашырыўся і спектр палітычных сіл, якія ўдзельнічаюць у выбарах: у 2007 годзе ўдзельнічалі 7 партыяў, а сёлета - 12.