6-гадовая дзяўчынка завяла бус і выпадкова раздушыла пажылую случчанку
Жанчына загінула на месцы.
Трагічнае здарэнне адбылося 20 чэрвеня ў вёсцы Бязверхавічы Слуцкага раёна. Як піша "Інфа-Кур'ер", шасцігадовая дзяўчынка завяла бус "Фольксваген Транспарцёр", які належыць 41-гадоваму случчаніну. Удалося ёй гэта дзякуючы ключу запальвання, пакінутаму ў аўтамабілі.
У выніку машына наехала на 74-гадовую гаспадыню дома. Жанчына загінула. Па гэтым здарэнні праводзіцца праверка.
Фота — youtube.com