62% апытаных расіян падтрымалі ўсталяванне мемарыяльных шыльдаў Сталіну

62% апытаных расіян падтрымалі ўсталяванне мемарыяльных шыльдаў Сталіну

62% расіян, апытаных сацыёлагамі, падтрымалі ўсталяванне ў публічных месцах памятных знакаў (памятныя шыльды, цытаты, бюсты, карціны), якія распавядаюць пра поспехі Іосіфа Сталіна. Даследаванне правёў Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), піша "Новая газета". Яно адбылося 7-8 ліпеня сярод 1200 рэспандэнтаў.

Самая вялікая доля такіх людзей — сярод моладзі: за ўсталяванне шыльдаў Сталіну выказалія 77% апытаных ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў. Сярод пажылых людзей (60 гадоў і старэйшыя) ідэю ўсталявання памятных знакаў Сталіну падтрымалі 63% апытаных.

Супраць такіх памятных знакаў выказаліся 31% рэспандэнтаў, а 7% апытаных не змаглі адказаць.

Пры гэтым 65% рэспандэнтаў выказаліся супраць ўсталявання знакаў, якія паведамляюць пра няўдачы Сталіна і яго злачынствы. За з'яўленне такіх знакаў выказаліся толькі 28% апытаных, 7% не змаглі адказаць. Супраць размяшчэння такіх помнікаў у асноўным выказваліся людзі ва ўзросце 25-34 гады (70%).

Галоўныма аргумент тых, хто падтрымаў усталяванне памятных знакаў Сталіну, стаў довад пра захаванне гісторыі. 57% апытаных заявілі: "Гэта частка нашай гісторыі, нашыя дзеці павінны пра яе ведаць". 18% рэспандэнтаў спаслаліся на тое, што "дзякуючы Сталіну мы перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне". Таксама апытаныя адказвалі, што Сталін "зрабіў шмат добрага для краіны" (9%), што ён "падняў краіну, зрабіў яе вялікай" (8%). 5% рэспандэнтаў заявілі, што "пры Сталіне быў парадак", яшчэ 5% абгрунтавалі свае погляды тым, што Сталін — "вялікі правадыр, вялікі чалавек".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі