7 тысяч прадпрымальнікаў падпісаліся пад просьбай аб сустрэчы з Лукашэнкам

7 тысяч прадпрымальнікаў падпісаліся пад просьбай аб сустрэчы з Лукашэнкам

У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі зварот беларускіх прадпрымальнікаў да Аляксандра Лукашэнкі, які падпісалі 7 тысяч чалавек. Яны просяць пра сустрэчу з кіраўніком дзяржавы. 23 студзеня ў Адміністрацыі прэзідэнта адбылася сустрэча яе кіраўніцы Наталлі Качанавай і прадстаўніка рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". Старшыня аб'яднання Анатоль Шумчанка ацаніў цяперашнюю сітуацыю, у якой апынуліся індывідуальныя прадпрымальнікі, як катастрафічную.

Кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта была перададзеная і "аналітычная прэзентацыя" пра сітуацыю ў сферы індывідуальнага прадпрымальніцтва рознічнага гандлю і пра яго перспектывы. Напрыклад, за шэсць гадоў колькасць ІП скарацілася на 28%, за сем апошніх гадоў сума плацяжоў ІП у бюджэт знізілася ў 1,8 разы.

Чаго хочуць ІП? Найперш, каб іх пачуў урад, бо апошнім часам усе прапановы не падтрымліваліся. Качанава паабяцала, што Адміністрацыя прэзідэнта зверне ўвагу Саўміна на праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама яна сказала, што перадасць Лукашэнку словы Шумчанкі пра падтрымку яго выказванняў аб абароне незалежнасці і захаванні суверэнітэта Беларусі. Што да магчымасці сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, то пра яе "пакуль рана гаварыць", кажа грамадскі дзеяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі