77-гадовы кіроўца "жыгулёў" збіў на пераходзе дзвюх дзяўчат і ўцёк
Дзве дзяўчыны трапілі пад "жыгулі" на пераходзе. Здарэнне адбылося ўвечары 4 кастрычніка ў прыгарадзе Гомеля. Пасля ДТЗ кіроўца ўцёк з месца здарэння. Аднак неўзабаве праваахоўнікі яго затрымалі, піша tut.by.
Паведамляецца, што кіроўца ехаў па вуліцы Савецкай аграгарадка Яроміна ў напрамку гарадскога пасёлка Касцюкоўка. Каля аднаго з дамоў ён збіў дзвюх 16-гадовых дзяўчат, якія пераходзілі дарогу па "зебры". Адной з іх пасля гэтага нават спатрэбілася шпіталізацыя ў абласную лякарню.
ВАЗ-21074, які ўчыніз аварыю, супрацоўнікі ДАІ затрымалі на дарозе Гомель — аэрапорт пасля ўвядзення плана "Перахоп". За яго рулём знаходзіўся 77-гадовы кіроўца.
Ён заявіў, што ўцёк з з месца здарэння, бо спалохаўся. Даішнікі кажуць, што мужчына быў цвярозы, ён не мае злосных парушэнняў ПДР і пры сабе ў яго былі ўсе неабходныя для кіравання аўто дакументы.