ААН прыняла рэзалюцыю з заклікам да перамір'я ў Газе

Газа, раніца 28 кастрычніка

Газа, раніца 28 кастрычніка / GETTY IMAGES

Генеральная асамблея ААН пераважнай большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю, у якой заклікае да гуманітарнага перамір'я ў сектары Газа, піша BBC.

Ізраіль кажа, што сёначы здзейсніў удар па 150 падземных аб'ектах — так званых тунэлях, якімі карыстаюцца тэрарысты ХАМАС.

У сектары няма сувязі з вечара пятніцы. Карэспандэнт BBC — адзін з нешматлікіх, хто ўсё яшчэ вядзе рэпартаж з самай Газы (ён знаходзіцца на поўдні сектара, дзе бяспечней, чым на поўначы). Са спасылкай на мясцовую радыёстанцыю, якая ўсё яшчэ працуе ва ўмовах інфармацыйнай блакады, ён перадаў, што начное бамбаванне было "нязнаным раней па маштабе". Людзі, якія тэлефанавалі журналістам на радыё, казалі, што выбухі былі такога маштабу і інтэнсіўнасці, якіх яны "ніколі раней не бачылі". Пакуль ні у каго няма дадзеных пра людскія страты.

Прадстаўнік ЦАХАЛ сёння ўранку сказаў, што гуманітарныя грузавікі з харчаваннем і іншай дапамогай будуць дастаўлены людзям у паўднёвыя раёны Газы.

Ізраіль пачаў наносіць удары па сектары Газа пасля тэрактаў ХАМАС 7 кастрычніка, у выніку якіх загінула 1,4 тыс. чалавек. ХАМАС усё яшчэ ўтрымвае 229 закладнікаў.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Газы (кіруецца ХАМАСАМ) на 27 кастрычніка з пачатку ізраільскіх зваротных бамбаванняў у сектары загінула больш за 7 тыс. чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі