ААН прызнала, што ўлады Беларусі парушылі правы Андрэя Саннікава

ААН прызнала, што ўлады Беларусі парушылі правы Андрэя Саннікава

Улады Беларусі парушылі правы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Пра гэта заявіў Камітэт ААН па правах чалавека, перадае "Deutsche Welle"

Гаворка ідзе пра арышт апазіцыйнага кандыдата 19 снежня 2010 года. У Камітэце ААН лічаць, што Саннікаў "стаў ахвярай незаконнага пазбаўлення волі". У прыватнасці, былі парушаныя яго правы на прыватнае жыццё, свабоду выказвання меркавання і мірныя сходы.

Камітэт ААН заклікаў, каб беларускія ўлады правялі дбайнае бесстаронняе расследаванне абвінавачванняў у катаваннях і заклікалі вінаватых да крымінальнай адказнасці. Таксама прапануецца пагасіць судзімасць Саннікава і выдаць яму кампенсацыю. 

Пры гэтым у заяве адзначаецца, што Беларусь не прыняла ніякага ўдзелу ў разглядзе справы Саннікава, хаця абавязаная супрацоўнічаць са структурамі ААН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі