Абама паабяцаў пакараць тэрарыстаў, якія збілі Boeing над Украінай
Прэзідэнт ЗША наведаў дыпламатычную місію Нідэрландаў у Вашынгтоне і выказаў салідарнасць з народам гэтай краіны.
Нагадаем, Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines", які ляцеў з Амстэрдама ў Куала Лумпур, 17 ліпеня быў збіты тэрарыстамі ў небе над Данецкай вобласцю. Загінулі амаль 300 чалавек, а сярод іх 193 грамадзяніны Нідэрландаў.
Барак Абама паабяцаў пакараць вінаватых у збіцці пасажырскага самалёта. Ён напісаў у кнізе спачуванняў, што "мы не супакоімся, пакуль не будзем упэўненыя, што правасуддзе адбылося", інфармуе РІА "Новости".
На здымку: Амбасада ЗША ва Украіне паказала карту з выявай траекторыі палёту ракеты, запушчанай з устаноўкі "Бук" (яна зялёнага колеру) у пасажырскі самалёт. Фота — Facebook