Абама жартуе: Нехта іншы будзе на маім месцы, ніхто не можа здагадацца, хто яна

Абама жартуе: Нехта іншы будзе на маім месцы, ніхто не можа здагадацца, хто яна

Барак Абама выступіў з забаўнай прамовай на апошняй вячэры для для карэспандэнтаў, акрэдытаваных у Белым доме.

"У наступным годзе ў гэты ж час нехта іншы будзе стаяць на гэтым жа месцы. І ўсім, канешне ж, цікава, кім яна будзе", — сказаў прэзідэнт ЗША.

Абама шмат жартаваў пра кандыдатаў у прэзідэнты, не абмінуў і рэспубліканца Дональда Трампа:

"Вы ведаеце, я павінен нешта сказаць пра Трампа сёння. Кажуць, што ў Дональда не хапае вопыта ў знешняй палітыцы, каб быць прэзідэнтам. Але дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ён правёў гады, сустракаючыся з лідарамі з усяго света... Міс Швецыя, Міс Аргентына, Міс Азербайджан".

Абама таксама пажартаваў пра сваю жонку, якая нібыта хацела збегчы з Белага дома, але яе вярнула ахова, а таксама пра журналіста са свайго пула, які сыйшоў з журналістыкі, каб працаваць на CNN. Больш глядзіце ў відэароліку.

Паглядзець прамову цалкам без перакладу можна ў наступным відэа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі