Абанентам velcom вернуць грошы за 10 лютага

Кампанія velcom абяцае кампенсацыю сваім абанентам. З раніцы аўторак, 10 лютага, па ўсёй Беларусі яны не маглі выйсці ў інтэрнэт, таксама не адпраўляліся USSD-запыты, не працаваў сайт аператара. Кампанія прызнала існаванне згаданай праблемы, над яе вырашэннем працавалі тэхнічныя спецыялісты.

Як інфармуе БЕЛТА, на гэта пайшло даволі шмат часу. Толькі ад 15.30 пачалося паэтапнае падключэнне да паслугі перадачы дадзеных. Кампанія адзначае, што маніторынг сеткі працягваецца. velcom прыносіць прабачэнні сваім кліентам за нязручнасці.

"Абаненцкая плата карыстальнікам па прадуктах з мабільным інтэрнэтам за сённяшні дзень будзе вернута", — заявіў Гельмут Дуз, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства "Велком".

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі