Абаронца БАТЭ Арцём Радзькоў з'язджае ў Турцыю

Ужо падпісаны міжклубны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім Арцём Радзькоў з 1 студзеня 2014 года становіцца гульцом клуба з Анкары. Ён разлічаны на 2,5 гады.


Прэс-служба ФК БАТЭ адзначае, што для 28-гадовага футбаліста гэта ўжо трэці легіянерскі досвед. У 2008 годзе ён гуляў з расійскіх "Хімках", а з верасня бягучага года знаходзіўся ў арэндзе ў грозненскім "Цераку".



Асноўная частка кар'еры Радзькова прайшла ў БАТЭ. Ён згуляў за барысаўчан 242 матчы і забіў 9 галоў.



Фота — fcbate.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі