Abbaworld пачне сваю вандроўку з Лондана
Інтэрактыўная выстава рарытэтаў ABBA адчыніць дзверы для сваіх першых наведвальнікаў 27-га студзеня 2010-га года. Першым месцам, дзе фэны змогуць паглядзець экспазіцыю Abbaworld, стане лонданскі выставачны цэнтр Earls Court. Пасля Лондану Abbaworld адправіцца на “гастролі” па іншых гарадах свету, аднак дакладны графік дэманстрацыі экспазіцыі яшчэ не вядомы.
Abbaworld - гэта 25 пакояў з памятнымі рэчамі ўдзельнікаў знакамітага шведскага квартэта, а таксама інсталяцыі закулісных здымак, відэакліпаў і канцэртных відэа гурта.
“Мы рады стаць часткай Abbaworld і мець магчымасць падзяліць з фэнамі выдатныя ўспаміны і лепшыя моманты нашай кар'еры”, - заявіла вакалістка ABBA Фрыда Лінгстад (Frida Lyngstad) ад імя ўсёй каманды.
У інтэрактыўнай частцы экспазіцыі прыхільнікі змогуць у літаральным сэнсе слова пагрузіцца ў свет ABBA: яны атрымаюць магчымасць зайсці “у сярэдзіну” кліпаў і вокладак альбомаў, выйсці на адну сцэну са сваімі кумірамі і падпяваць ім перад віртуальным натоўпам гледачоў.
Фота: abba.tekst-pesni.ru