Аблігацыі Беларусі ўпершыню размесцяць на расійскім фондавым рынку
Расійскія банкі — Ашчадбанк, дзяржкарпарацыя "Банк развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці", Дзяржпрамбанк і Альфа-банк — арганізуюць размяшчэнне на расійскім фондавым рынку дзяржаўных аблігацый Беларусі. Яны намінаваныя ў расійскай валюце і каштуюць 15 млрд рублёў (амаль 500 млн долараў). Як адзначае РИА "Новости", гэта першы выпуск каштоўных папераў замежнай дзяржавы на расійскім фондавым рынку. Раней кіраўнік Ашчадбанка Расіі Герман Грэф заяўляў, што размяшчэнне беларускіх аблігацый дапаможа стварэнню публічнага іміджу Беларусі на рынку пазыкаў.
Таксама Ашчадбанк плануе стаць арганізатарам і выпуска беларускіх еўрабондаў у аб'ёме да 2 млрд долараў.
Таксама Ашчадбанк плануе стаць арганізатарам і выпуска беларускіх еўрабондаў у аб'ёме да 2 млрд долараў.