Аб'яўленыя пераможцы Шнобелеўскай прэміі 2024 года

Берэс Скінер і яго галубы

Берэс Скінер і яго галубы / commons.wikimedia.org

Аб'яўленыя пераможцы Шнобелеўскай прэміі 2024 года. Дзесяць прэмій атрымалі прадстаўнікі розных краін свету. Цырымонія прайшла ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Чатыры апошнія гады яе праводзілі анлайн.

Шнобелеўская прэмія ўручаецца за адкрыцці, якія прымушаюць "спачатку засмяяцца, а потым задумацца". У галіне фізіялогіі пераможцамі назвалі японскіх навукоўцаў, якія высветлілі, што млекакормячыя могуць дыхаць праз анус.

Шнобелеўскую прэмію міру пасмяротна прысудзілі амерыканскаму псіхолагу Берэсу Скінеру. Ён прапаноўваў выкарыстоўваць жывых галубоў ўнутры ракет для навядзення іх на цэлі.

Шнобелеўскую прэмію па анатоміі атрымалі Маржален Вілемс і яе калегі, якія даследавалі, у які бок закручваецца ўзор валасоў у людзей у Паўднёвым і ў Паўночным паўшар'і.

Шнобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі Джэймс Ляо і яго калегі за тлумачэнне здольнасці мёртвай стронгі плаваць.

Лаўрэаты атрымалі купюру наміналам дзесяць трыльёнаў долараў Зімбабвэ і празрысты кантэйнер, які немагчыма адкрыць.

Аб'яўленыя пераможцы Шнобелеўскай прэміі 2024 года
АР

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі