Аб'яўленыя прэтэндэнты на "Оскар-2020"
13 студзеня Амерыканскай кінаакадэміяй былі аб'яўленыя прэтэндэнты на "Оскар-2020". Сярод прэтэндэнтаў на найлепшы фільм: "Форд супраць Ферары", "Кролік Джоджа", "Ірландзец", "Джокер", "Шлюбная гісторыя", "Маленькія жанчыны", "1917", "Аднойчы ў... Галівудзе", "Паразіты".
Найлепшым рэжысёрам могуць назваць: Тода Філіпса ("Джокер"), Марціна Скарсезэ ("Ірландзец"), Сэма Мендэса ("1917"), Пон Чжун Хо ("Паразіты"), Квенціна Таранціна ("Аднойчы ў... Галівудзе").
Сярод прэтэндэнтаў на найлепшага акцёра: Леанарда Дзі Капрыё ("Аднойчы ў... Галівудзе"), Антоніё Бандэрас ("Боль і слава"), Хаакін Фенікс ("Джокер"), Джонатан Прайс ("Два Папы"), Адам Драйвер ("Шлюбная гісторыя"). На званне найлепшай актрысы прэтэндуюць: Скарлет Ёхансан ("Шлюбная гісторыя"), Сінція Эрыва ("Гарыет"), Шарліз Тэрон ("Скандал"), Сірша Ронан ("Маленькія жанчыны"), Рэнэ Зелвегер ("Джудзі").
На найлепшы фільм на замежнай мове прэтэндуе, сярод іншых, польскі фільм "Цела Божае", які ўзяў прыз глядацкіх сімпатый на мінскім кінафестывалі "Лістапад".
Уручэнне "Оскара" запланаванае на 9 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.