Ад -3°С да +3°С, галалёдзіца. Прагноз надвор'я ў Беларусі на 9 снежня
Надвор'е ў Беларусі
9 снежня ў Беларусі прагназуецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым МНС абвясціла аранжавы ўзровень небяспекі.
У панядзелак у краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі — у залежнасці ад тэмпературы гэта будуць снег, мокры снег ці дождж. Месцамі чакаецца слабы туман і галалёд.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад -3 да +3 градусаў. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінску 9 снежня будзе пахмурна і слізка. Таксама чакаюцца мокры снег і туман. Тэмпература паветра ў сталіцы ўдзень не паднімецца вышэй за нуль градусаў, а ўночы апусціцца да -2°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.