Ад несправядлівасці зводзіць сківіцу: беларускія "селебы" пра выбары і пратэсты

Рыта Дакота / фота з сацсетак
Рыта Дакота / фота з сацсетак

З пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі за кратамі апынуліся двое сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі. Пасля затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага людзі сталі выстройвацца ў кіламетровыя чэргі да пікетаў, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты — "любога, акрамя аднаго". На стрымах, якія праходзілі з такіх пікетаў, незадаволеныя беларусы выказваліся пра ўладу, не абмяжоўваючыся ў выразах.

А затрыманне экс-банкіра Віктара Бабарыкі стала апошняй кропляй нават для самых апалітычных. "Ланцугі салідарнасці" пачалі выстройвацца ў рандомных месцах беларускіх гарадоў. Міліцыі была дадзеная каманда рассейваць і затрымліваць пратэстоўцаў. Застацца ўбаку ад гэтых падзей не змаглі нават беларускія "віпы", якія раней практычна не выказваліся на тэму палітыкі.

Спойлер: знайшліся і тыя, хто "топіць" за стабільнасць. Але яны ў яўнай меншасці.

Лера Яскевіч: ганаруся народам, які не баіцца

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Спявачка і відэаблогерка Лера Яскевіч апублікавала ў "Інстаграме" шчыры зварот да сваіх 300 тысяч падпісчыкаў:

"Мне 21, і я грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Я ўжо даўно сачу за сітуацыяй у краіне. І я не магу яе праігнараваць. Тое, што адбываецца цяпер, напярэдадні выбараў кандыдатаў у кандыдаты. І я вельмі ганаруся народам, які не баіцца, выходзіць, выказвае і паказвае сваю пазіцыю. Не бойцеся. Не бойцеся выказвацца ў сацсетках. Не бойцеся выходзіць на вуліцу", — кажа яна.

"Нешта глыбока ўнутры трымціць кожны раз, калі я бачу чарговае відэа, — працягвае Лера. — Калі мы з вамі падобныя, проста хачу пратрансляваць адну рэч, пра якую не магу не сказаць, таму што ўсімі фібрамі адчуваю сваю адказнасць і абавязак. Я прашу вас пра вашу адказнасць перад краінай і перад самім сабой. Не пакідайце без увагі магчымасць прагаласаваць. Я не прашу рабіць гэта за кагосьці канкрэтнага, не. Я заклікаю вас прагаласаваць за перамены".

Яскевіч лічыць, што зараз узяць на сябе адказнасць павінна яе пакаленне:

"Пара перастаць перакладаць адказнасць на іншых і проста назіраць збоку за ўсім гэтым. Таму што гэта грамадзянскі абавязак".

Бакей: калі, як не цяпер, нам аб'ядноўвацца

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Як бы там ні было, але аўтар хіта "Бунтарь" — рэпер Бакей — раней ні ў сваёй творчасці, ні ў сваіх інтэрв'ю супраць дзейнай улады не выказваўся. Але тут нават ён запісаў для "Інстаграма" відэазварот. Тое, што адбываецца ў краіне, Бакей называе сярэднявеччам, "таму што людзей могуць проста затрымаць на вуліцы і зацягнуць у бус". Са слоў хіп-хоп-выканаўцы, яго палохае і адначасова смешыць тое, як "людзі спрабуюць утрымацца на сваім наседжаным месцы".

"Мне вельмі прыемна, што цяпер усе актывізаваліся, што цяпер усе хочуць праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, выказацца. І гэта выдатна, таму што калі, як не цяпер, нам аб'ядноўвацца і паспрабаваць нешта памяняць. Вядома, не факт, што нашы дзеянні прывядуць да нейкага станоўчага выніку, але калі не паспрабаваць, тады нічога не адбудзецца", — звярнуўся Бакей да сваіх падпісчыкаў.

Рыта Дакота: ад несправядлівасці зводзіць сківіцу

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Беларуская спявачка, удзельніца "Фабрыкі зорак" Рыта Дакота апублікавала ў "Інстаграме" відэа, дзе яна чытае верш пра Беларусь: "Гэта верш Уладзіміра Жылкі, які перадае ўвесь мой боль пра падзеі, якія зараз адбываюцца ў маёй роднай краіне".

У апісанні да відэа яна ўжо піша па-руску: "Думаю, усе чулі пра падзеі, якія адбываюцца цяпер у Беларусі. Гэта страшна. І балюча. Ад несправядлівасці зводзіць сківіцу... Я вельмі веру ў тое, што гэтым разам справядлівасць такі пераможа. І што дзеля гэтай справядлівасці не будуць пралівацца кроў і бурыцца людскія жыцці".

Алег ЛСП

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

 

Лідар аднаго з самых папулярных беларускіх рэп-калектываў Алег ЛСП не запісваў відэазваротаў і не пісаў пастоў у сувязі з апошнімі падзеямі. Але на выхадных у сторыз у "Інстаграме" падзяліўся пастом з акаўнта Віктара Бабарыкі — з прапановай правядзення рэферэндуму.

 

 

 

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Пётр Клюеў    

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

 

А вось яшчэ адзін удзельнік ЛСП Пётр Клюеў у сторыз апублікаваў фатаграфію вельмі жорсткага затрымання ў Ганцавічах з подпісам "Вось так у Беларусі ўлады душаць мірнае іншадумства".

 

 

 

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

IOWA: я з табою ўсім сэрцам, мая Беларусь!

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Каця Іванчыкава з поп-гурта IOWA апублікавала кароткае відэа, дзе яна спявае песню "Маякни мне" пад акустычную гітару. У апісанні да паста — доўгія разважанні пра стомленасць і слабасць у духу паблікаў "УКантакце" з цытатамі. Але яны заканчваюцца словамі "Я з табою ўсім сэрцам, мая Беларусь!". Беларускія падпісчыкі вырашылі, што гэта рэакцыя на апошнія падзеі, і Каця пралайкала дзясяткі каментароў тыпу "Жыве Беларусь!" і "Дзякуй за салідарнасць!".

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Сегодня, если ты сдался - маякни мне! ⠀ Мы имеем право сдаваться на короткое время. Совсем ненадолго! ⠀ Иногда чувствуешь себя настолько уставшим, что глаза сами закрываются, но спать нельзя! ⠀ Но нужно все же себе позволить закрыть глаза, поддаться, услышать просьбу тела. ⠀ Удивительно, но хватает 5-15 минут для перезагрузки. Чтобы оттолкнуться ото дна, нужно выдохнуть весь воздух и упасть на это дно - дотронуться ногами! Оттолкнуться и взлететь! ⠀ Если сейчас каждый, кто сдался или когда-то сдавался, но взял себя в руки, напишет об этом - это будет невероятным ободрением для всех нас. Для меня! ⠀ Нет идеальных людей, нет людей-скал. А если такие есть - это уже нездоровое состояние,опасное!Гибкое сломить сложнее, чем то, что окаменело от накопленного, не выговоренного. ⠀ Мы - люди, и это нормально, что мы перетекаем в разные состояния. И мы можем временами быть слабыми! Мы можем сдаться, можем бояться, можем потерять на время контроль над жизнью, можем признаться, что мы - просто люди. Не супергерои. ⠀ И в этом огромная сила. Попросить помощи. Признаться, что больно. ⠀ С этого начинается любовь к себе. С исцеления. ⠀ Я учусь этому каждый день. Это длинный путь, но ведет он к истине. Маякни мне. ⠀ Я с тобой всем сердцем, моя Беларусь!

Публикация от Катя Иванчикова - IOWA (@katya_iowa)

Лёва з "Би-2": сачу з надзеяй

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

 

Ва ўраджэнца Бабруйска Лёвы з гурта "Би-2" у "Інстаграме" спыталі, што ён думае пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Рок-музыка лаканічна адказаў, што сочыць за сітуацыяй з надзеяй. Праўда, не зусім зразумела, на што ён спадзяецца: на перамены ці ўсё ж на стабільнасць.

 

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Алена Леўчанка

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

 

Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка падтрымала Віктара Бабарыку. Калі яго затрымалі, яна размясціла ў сторыз яго фота з подпісам "Я за сумленныя выбары! Вярніце нам гэту магчымасць!".

 

 

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Аляксандра Раманоўская: ванітуе ўжо, калі шчыра

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" параўнала выбарчую кампанію ў Беларусі з несправядлівым судзействам у спорце:

"Аднойчы я прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях, у якіх ад справядлівага судзейства была адна назва. Цяпер я назіраю ў сваёй краіне выбары, якія язык не паварочваецца назваць сумленнымі і справядлівымі. У гэтым свеце наогул такія рэчы маюць права на існаванне ці гэта пусты гук? Ванітуе ўжо, калі шчыра".

Артэміс Ахпаш: няўжо Вы згодныя і дыхаць па ўказцы?

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Вядучы АНТ Артэміс Ахпаш 20 чэрвеня размясціў у "Фэйсбуку" пост, дзе раскрытыкаваў калег. Маўляў, дзяржаўныя медыя прадузята ставяцца да акцый пратэсту:

"Кожны раз, калі з экранаў ТБ Вы гаворыце адкрытую хлусню пра падзеі, якія адбываюцца цяпер, што вы адчуваеце прыходзячы дадому? Няўжо ў сваёй "службовай кватэрцы" Вы настолькі забываеце пра ўсё? Вас усё задавальняе?

Для мяне Вы нічым не лепшыя, а то і горшыя за тых прадстаўнікоў "праваахоўных органаў", якія ні за што "пакуюць" людзей у аўтазакі. А людзі, якіх затрымліваюць, не экстрэмісты, не тэрарысты, не ўзброеныя бандыты — гэта такія ж беларусы, якія проста выйшлі на вуліцу, каб адной сваёй прысутнасцю паказаць сваё стаўленне да падзей, якія адбываюцца. Іншага спосабу выказаць свае пачуцці і думкі ў нас не засталося. Няўжо Вы згодныя і дыхаць па ўказцы?"

Рэакцыя АНТ не прымусіла сябе доўга чакаць: з сайта тэлеканала была выдалена персанальная старонка вядучага. Зрэшты, наўрад ці яго гэта расстроіла — у тым жа пасце ў яго было напісана: "У здаровым розуме я ўсведамляю, што пасля гэтага звароту доступ на ТБ мне будзе закрыты. З "такім" тэлебачаннем мне не ў адну дарогу".

Яўген Перлін: нельга краіну аддаць прадажным карупцыянерам

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

 

Невялікі парад "застабілаў" пачынае тэлевядучы Яўген Перлін. У каментары пад адным са сваіх відэа ў "Інстаграме" "беларускі Ургант" заявіў, што "нельга краіну аддаць прадажным карупцыянерам!". Гэта выказванне, як і хэйт, які зваліўся на яго, ён потым выдаліў, аднак інтэрнэт усё памятае.

От несправедливости сводит челюсть: белорусские “селебы” о выборах и протестах

Сёстры Груздзевы: спрабуюць купіць моладзь, якая толкам ні ў чым не разбіраецца

Аказваецца, ёсць у Беларусі такі поп-калектыў, як "Сёстры Груздзевы". Яны таксама знайшлі што сказаць у падтрымку дзейнай улады:

"З кожным днём спакойна глядзець на тое, што цяпер адбываецца напярэдадні выбараў, нам з сястрой усё цяжэй. Колькі непрыхаванай агрэсіі і двудушнасці ў пастах. Некаторыя людзі як быццам паз'язджалі з глузду. Ствараюцца суполкі, якія заклікаюць выходзіць на плошчу, змагацца за Бабарыку, спрабуюць купіць моладзь, якая толкам ні ў чым не разбіраецца, нагнятаецца паніка, дзе ганьбіцца свая родная краіна на чым свет стаіць!"

Далей у пасце оды пахвалы Лукашэнку, Пуціну і Мядзведзеву, штосьці там пра грошы Захаду і, вядома, класічнае "хочаце як ва Украіне?".

Дар'я Домрачава: я абсалютна дакладна за свабодныя і сумленныя выбары

Зорная біятланістка і алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава "па шматлікіх просьбах" акуратна падзялілася сваёй думкай наконт будучых выбараў:

"Я абсалютна дакладна за свабодныя і сумленныя выбары ў нас у краіне. Дакладна гэтаксама, як і за тое, што кандыдаты ў прэзідэнты павінны адпавядаць вызначаным заканадаўствам патрабаванням. Маё права і абавязак як грамадзяніна — прыйсці на выбары 9-га чысла і прагаласаваць. Люблю Родную Мірную Беларусь!"

Так бы мовіць, і нашым, і вашым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі