Ад рэгістрацыі не адмовіліся — у што ператвараюцца выбары?
Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты двух галоўных сапернікаў дзейнага кіраўніка Беларусі на сёлетніх выбарах — Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Удзел у выбарчым марафоне працягнуць Андрэй Дзмітрыеў, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачэнь і Ганна Канапацкая. Ну і, натуральна, Аляксандр Лукашэнка.
У што ператвараецца выбарчая кампанія і ці варта ў ёй удзельнічаць далей? Якое выйсце выглядае больш маральным для кандыдатаў і для выбаршчыкаў? Якой рэакцыі міжнароднай супольнасці чакаць і ці чакаць яе ўвогуле?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Уладзімір Мацкевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.