Адключэнні гарачай вады ў Гродне перанеслі на ліпень

Адключэнні гарачай вады ў Гродне перанеслі на ліпень

У Гродне рамонт цепласетак і адключэнне гарачай вады перанеслі на ліпень, паведамляе "Гроднаэнерга". Раней пачатак рамонту быў запланаваны на чэрвень.

Без гарачай вады з 8 па 21 ліпеня застанецца занёманская частка горада: мікрараёны Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка і Фолюш. У гэты ж час гарачая вада будзе адключаная часткова ў цэнтры горада, у прынёманскай частцы і прамзоне "Аульс".

Другая хваля адключэнняў пройдзе з 29 ліпеня па 11 жніўня, трэцяя — з 12 па 25 жніўня.

Падрабязны графік з указаннем дат адключэння і вуліц можна паглядзець на сайце "Гроднаэнерга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі