У некалькіх раёнах Віцебска няма вады і электрычнасці
Купанне ў аднаўленчым басейне / Еўрарадыё
У сацыяльных сетках жыхары Віцебска расказваюць пра тое, што з самай раніцы адразу ў некалькіх мікрараёнах назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем і электраэнергіяй. "Броўкі 9с3 і суседнія хаты цяпер без святла і вады, нават халоднай няма!!!Спадзяюся нашы службы ўжо прымаюць меры!!!", — запіс з такім каментаром з'явіўся ў інстаграме акаўнта "Нетыповы Віцебск".
У каментарах карыстачы паведамляюць пра падобную праблему ў іншых раёнах: пра нябытнасць электрычнасці і/ці вады пішуць жыхары мікрараёнаў: Поўдзень-4, Кліны і Усход. "Ехала ў ліфце.....Дзякуй манцёру, які прыйшоў і ВЫРАТАВАЎ!!! А , увогуле, у нашай хаце - Будаўнікоў, 20,як (так, пэўна што, не толькі ў нашым) без святла сканчаецца жыццё", — напісала адна з карыстачак.
Пры гэтым афіцыйныя органы і мясцовыя дзяржаўныя СМІ пра праблему нічога не паведамляюць. Некаторыя тэлеграм-каналы пішуць, што водазабеспячэнне адсутнічае таксама ў Рагачове.
Менш за тыдзень таму ў Пружанах Брэсцкай вобласці не была вады з-за аварыі на сетках водазабеспячэння і каналізацыі. Тады пружанскія ўлады арганізавалі падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах у 11 кропках горада, а міністр інфармацыі сказаў, што праблемы надуманая: "Апаненты хайпуюць на драбнатэмнасці. У прыватнасці, разгойдваюцца, раздзімаюцца да нездаровага роўня камунальныя праблемы, сітуацыя са школамі і дзіцячымі садамі і іншыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.