Не Еўропа? Чаму ў Беларусі адключаюць гарачую ваду, а ў Польшчы — не

Разбіраемся ў штогадовым галаўным болі беларусаў / калаж Улада Рубанава

 
Разбіраемся ў штогадовым галаўным болі беларусаў / калаж Улада Рубанава  

Летні сезон асацыюецца ў беларусаў не толькі з вакацыямі і адпачынкам, але і са штогадовым планавым адключэннем гарачай вады. Для многіх рэлакантаў у краіны ЕС становіцца шокам, што там няма “двух тыдняў з тазікам”.
  
Чаму ж у Беларусі адключаюць гарачую ваду, а ў той жа Польшчы — не? 

У нас цэнтралізаваная сістэма цеплазабеспячэння, а там — іншая 

У Беларусі карыстаюцца сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, якая была пабудаваная яшчэ ў Савецкім Саюзе. На жаль, яе распрацавалі без уліку ўмоў эксплуатацыі, таму тэрміны старэння апынуліся значна карацейшымі. На сённяшні дзень цеплатрасы, пракладзеныя дзесяцігоддзі таму, маюць патрэбу як мінімум у рэгулярнай праверцы. А праводзіць яе без адключэння вады немагчыма.

Не Еўропа? Чаму ў Беларусі адключаюць гарачую ваду, а ў Польшчы — не
Сістэма цэнтралізаванага цеплазабеспячэння была пабудаваная яшчэ ў Савецкім Саюзе / БЕЛТА

У большасці краін свету планавых адключэнняў гарачай вады няма акурат такі праз адсутнасць сістэм цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння. Звычайна ў дамы цэнтралізавана падаецца толькі халодная вада, якая на месцы падаграваецца бойлерамі. Лакальныя воданагравальнікі і катлы стаяць або ў кватэрах, або ў падвалах шматпавярховых дамоў. 

Чаму ж у Беларусі не заменяць наяўную сістэму? 

Не Еўропа? Чаму ў Беларусі адключаюць гарачую ваду, а ў Польшчы — не

Палітык і блогер Аляксандр Кныровіч больш за 20 гадоў кіраваў у Беларусі групай будаўнічых кампаній “Сармат” і дакладна знаецца на трубах. Ён жа і дапамог Еўрарадыё разабрацца ў штолетнім галаўным болі беларусаў.

“Калі ставіць за мэту пераўладкаваць сістэму з цэнтралізаванай на размеркаваную, то гэта абыдзецца ў некалькі сотняў мільёнаў долараў дакладна, а магчыма і ў мільярд. Таму што трэба ўсе гэтыя магутныя цэнтралі разбурыць і на іх месцы ў кожным раёне ці квартале паставіць такія маленькія асобныя цеплацэнтралі. Але гэта абыдзецца ў вельмі значную суму.

Пры цяперашняй уладзе гэта цалкам немагчыма. Калі нешта зменіцца і ў Беларусі будзе дэмакратыя, то з дапамогай еўрапейскіх фондаў гэта будзе магчыма. Сістэма размеркаваная, вядома, больш устойлівая. А цэнтралізаваная — гэта ўсё спадчына Савецкага Саюзу”.

Пра тое, што ў агляднай будучыні не варта чакаць замены цяперашняй сістэмы, пагаджаюцца і ўлады ў каментарах дзяржаўных СМІ. І так жа сама тлумачаць прычыну: дорага. 

Быў месяц, стала два тыдні

Цяпер гарачую ваду адключаюць на два тыдні. Дзяржаўныя медыя падносяць гэта як дасягненне: маўляў, прагрэс у параўнанні з тым, што было да 2006 года, калі без гарачай вады жылі цэлы месяц!

Па словах Кныровіча, тэрмін прафілактыкі можна яшчэ скараціць:

“У чым заключаецца гэты працэс: на асобныя кавалкі гэтай трубы падаецца ціск і глядзіцца, дзе яна парвалася, дзе ёсць нейкія праблемы. На гэты працэс патрэбны тыдзень — не болей. Але ёсць і тэхнічныя абмежаванні: менш за тыдзень гэта не можа быць, але да тыдня гэты працэс маглі б скараціць. Гэта ўсё у руках Белэнэрга і сістэмы ЖКГ. Калі б яны атрымалі загад зверху, то яны б гэта зрабілі. Праблема ў людзях — у той сістэме, якую яны пабудавалі”.

У Еўропе пакуль найгоршая сітуацыя з адключэннем гарачай вады ў Малдове: там яна можа не падавацца тэрмінам ад аднаго да двух месяцаў. У Латвіі і Чэхіі адключэнне можа працягвацца ад некалькіх гадзін да тыдня, у Эстоніі — ад аднаго да двух дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі