Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе

Аварыя на вадаправодзе ў Навагрудку / novgazeta.by
Аварыя на вадаправодзе ў Навагрудку / novgazeta.by

Жыхары Навагрудка 1 чэрвеня сутыкнуліся з "водным калапсам": увесь горад застаўся без вады пасля аварыі. У горадзе жыве 28 тысяч чалавек.

Прарыў вадаправода адбыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай, піша мясцовая газета "Новае жыццё". Камунальнікі займаюцца рамонтам ва ўзмоцненым рэжыме, адпампоўваць ваду ім дапамагаюць ратавальнікі. Працы вядуцца на глыбіні 4 метры.

У вадаводзе дыяметрам 400 мм пашкоджаны сталёвы ўчастак. Патрабуецца поўны дэматаж трубы даўжынёй 1,5 м і замена яе на поліэтыленавую.

Па ўсім горадзе спыненая падача вады. "Вадаём па горадзе спынены, бо вадавод цэнтральны. Ён сілкуе ўвесь горад", — заявіў намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц.

Ваду жыхарам дастаўляюць малакавозы і цыстэрна ЖКГ. Паводле звестак недзяржаўных СМІ, каля машын з вадой утварыліся чэргі.

Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць для піцця і гатавання ежы ваду, якая ўпакаваная і прадаецца ў крамах.

Пасля рамонту спецыялісты правядуць лабараторны кантроль якасці вады. Пра яго вынікі абяцаюць паведаміць дадаткова.

Паведамляецца, што пасля 19-й гадзіны ў кранах у навагрудцаў зноў з'явілася вада.

Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе
Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе
Навагрудак застаўся без вады: аварыя на цэнтральным вадаправодзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі