Жыхары захаду Мінска скардзяцца на непрыемны пах вады
Перабоі з пітной вадой у Мінску
Ніколі такога не было, і вось ізноў. Жыхары мікрараёна "Сухарава" ў Мінску скардзяцца на непрыемны пах вады.
У Мінскводаканале паведамілі, што пытанне "ўзятае на кантроль". Ведамства возьме пробы вады, каб правесці дадатковы лабараторны кантроль.
Чатыры гады таму, улетку 2020-га, жыхары Маскоўскага і Фрунзенскага (там знаходзіцца Сухарава) раёнаў Мінска замест вады атрымалі ў кранах брудную атрутную жыжу з непрыемным пахам. Яна пякла вочы і выклікала раздражненне на скуры. На выпраўленне сітуацыі тады спатрэбілася тры дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.