"Мінскводаканал": у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах нельга піць ваду з-пад крана
У Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Мінска нельга піць ваду з-пад крана. Пра гэта заяўляе на сваім сайце "Мінскводаканал". Інфармацыя з'явілася 25 чэрвеня. Сталічнае прадпрыемства спасылаецца на патрабаванне санітарных службаў.
"Пра магчымасці выкарыстання вады для пітных мэтаў будзе паведамлена дадаткова, — паведамляе "Мінскводаканал". — Выкарыстанне вады для гаспадарча-бытавых патрэб дапускаецца".
З раніцы 24 чэрвеня з кранаў у кватэрах жыхароў згаданых раёнаў сталіцы цячэ неякасная вада з непрыемным пахам. "Мінскводаканал" увечары ў сераду заявіў, што праблема вырашаецца і жыхарам давядзецца яшчэ раніцай 25 чэрвеня спускаць ваду, пакуль не знікне непрыемны пах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.