Мінчукам абяцаюць адключаць сёлета гарачую ваду ў сярэднім на 11 дзён

Мінчукам абяцаюць адключаць сёлета гарачую ваду ў сярэднім на 11 дзён

Сёлета тэрміны планавага адключэння гарачай вады ў сталіцы будуць ніжэйшыя за нарматыўныя 13 дзён. Пра гэта заявіла дырэктарка "Мінсккамунцепласеткі" Наталля Рошчына.

Па яе словах, якія перадаюць "Мінск-Навіны", сёлета ў сярэднім гарачую ваду будуць адключаць на 11 дзён.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч заявіў, што ў 2021 годзе сярэдні тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску склаў 11,7 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі