Горад Пружаны на Брэстчыне застаўся без вады

Пружаны зсталіся без вады / t.me/budniby/9595
Пружаны зсталіся без вады / t.me/budniby/9595

У Пружанах Брэсцкай вобласці з самага ранку 16 студзеня няма вады, піша мясцовае выданне "Раённыя будні".

У мясцовым прадпрыемстве "Камунальнік" кажуць, што адбываюцца аварыйна-аднаўленчыя работы на сетках водазабеспячэння і каналізацыі.

Пружанскія ўлады арганізавалі падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах у 11 пунктах горада.

Праўда, райцэнтр гігіены і эпідэміялогіі "настойліва рэкамендуе кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываннем".

Улады не кажуць, калі водазабеспячэнне будзе адноўлена, але падкрэсліваюць, што "прычын для панікі няма".

У Пружанах жыве каля 20 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі