Адкрыццё хакейнага чэмпіянату свету зойме 17 хвілінаў
Цырымонія адбудзецца 9 траўня ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна".
Яна будзе праходзіць 15-17 хвілінаў, паведаміў дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 Яўген Ворсін.
Па яго словах. якія перадае БЕЛТА, адкрыццё жорстка рэгламентуецца Міжнароднай федэрацыяй хакея. Раскаткі і заліванне лёду будуць праводзіцца паралельна з адкрыццём. Яго падрабязнасці Ворсін раскрываць не стаў, каб захаваць інтрыгу для гасцей чэмпіянату.
У дзень адкрыцця чэмпіянату фан-зона "Мінск-Арэны" будзе працаваць з 19.30. Наведаць яе змогуць усе ахвочыя незалежна ад наяўнасці квітка. Тут усталююць сцэнічную пляцоўку, гандлёвыя палаткі.
Дарэчы, па словах Ворсіна, у продажы пакуль ёсць квіткі літаральна на ўсе матчы. На некаторыя працэнт рэалізацыі даходзіць практычна да 100%.
Першымі ў Мінск на чэмпіянат прыбудуць каманды Францыі ды Італіі: іх чакаюць 6 траўня.
Фота — hata.by