Адміна чата "Беларусы на Шры-Ланцы" будуць судзіць паводле "народнага" артыкула
Віктар Чайка
29 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачнеццасуд над 42-гадовым вандроўнікам Віктарам Чайкам, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Яго затрымалі напрыканцы траўня. Тады паведамлялася, што ён з'яўляецца адміністратарам тэлеграм-чата "Беларусы на Шры-Ланцы". Гэты чат прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
Таксама на відэа сілавікоў затрыманы мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэсных акцыях, быў двойчы затрыманы і адбываў арышт паводле адміністрацыйных артыкулаў.
Віктару Чайку інкрымінуюць "народны" артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс над ім будзе весці суддзя Юлія Крэпская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.