Сілавікі затрымалі адміністратара чата "Беларусы на Шры-Ланцы"

Раней адміністратара чата затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, ілюстрацыйнае фота 

Раней адміністратара чата затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, ілюстрацыйнае фота  / pixabay.com

На канале сілавікоў з'явілася відэа з затрыманым, які кажа, што стварыў і адміністраваў чат "Беларусы на Шры-Ланцы". Паводле словаў мужчыны, ён стварыў чат у 2022 годзе, калі быў на Шры-Ланцы. Пазней чат дадалі на карту беларускіх чатаў і каналаў dze.chat. Гэты рэсурс прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем". Акрамя таго, мужчына кажа, што браў удзел у пратэстных акцыях, двойчы затрымліваўся і адбываў арышт паводле адміністрацыйных артыкулаў.

"Медыязона" высветліла, што мужчыну меркавана клічуць Віктар Чайка. У яго ёсць некалькі ютуб-каналаў, адзін — пра падарожжы на ровары па Беларусі, другі — пра падарожжы па свеце, там былі апублікаваныя і некалькі ролікаў з пратэстаў у Мінску ў 2020 годзе.

Нагадаем, раней стала вядома пра затрыманне ў Мінску адміністратара чата "Беларусы ў Турцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі