Адміністрацыя БДУ забараніла спектакль пра Браніслава Тарашкевіча

Адміністрацыя БДУ забараніла спектакль пра Браніслава Тарашкевіча

Пасля двух паказаў быў адменены спектакль "Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў", прысвечаны асобе беларускага навукоўца Браніслава Тарашкевіча, рэпрэсаванага ў сталінскі час.  

Пастаноўку п'есы Эльдара Бякірава ажыццявіў студэнцкі тэатр "На балконе" Белдзяржуніверсітэта. Прэм'ера прайшла 14 лістапада. Але потым акторы пабачылі на дзвярах тэатра абвестку: "Спектакль "Браніслаў" адменены!!!"

Паказы былі запланаваныя на 18, 20 і 23 лістапада. Адмяніла іх упраўленне па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра гэта стала вядома яшчэ 17 лістапада, пасля другога паказу спектакля.

Рэжысёр Эльдар Бякіраў кажа, што цяпер творчы калектыў вымушаны шукаць новую сцэну для далейшага існавання спектакля. Ён не згодны з тым, што гледачы не здолеюць пабачыць пастаноўку. "Нам не назвалі канкрэтную прычыну забароны спектакля. Дакладна магу сказаць, што ў пастаноўцы мы нікога не крыўдзім і не абражаем", — заявіў Бякіраў у каментары сайту artsiadziba.by.

Цяпер рэжысёр і акторы шукаюць новае месца для паказу спектакля.

Фота: artsiadziba.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі