Адмяняецца дыферэнцыяваная плата на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг
У Беларусі адмяняецца дыферэнцыяваная плата насельніцтвам за тэхабслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, каналізацыі, за электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў іх спажывання. Адпаведную пастанову (№ 81 ад 9 лютага 2019-га) прыняў урад, ёй уносяцца змены ў пастановы ад 2011-га і 2014 гадоў. Пры гэтым новыя адзіныя тарыфы не агучаны.
Дакумент уводзіць новую групу спажыўцоў электрычнасці, жылыя памяшканні якіх абсталяваныя асобнымі прыборамі індывідуальнага ўліку. На выпадак памылкі прадугледжваецца пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі, але не больш чым за тры месяцы. Налічэнне платы па тарыфах, якія субсідуюцца, будзе адбывацца ў адносінах жылых памяшканняў, у якіх людзі зарэгістраваныя па месцы жыхарства. Больш падрабязна гл. тут.