Аднаго з апазіцыянераў, затрыманых у Оршы, адвезлі ў РАУС
У Оршы затрыманы сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.
Як паспеў паведаміць сам Садоўскі, разам з іншымі актывістамі ён ехаў у маршрутным таксі ў Оршу на святкаванне неафіцыйнага Дня беларускай вайсковай славы.
Машыну спынілі міліцыянты, якія ўстанавілі, што ў салоне знаходзіцца больш пасажыраў, чым належыць. Садоўскі, які паспрабаваў пакінуць транспарты сродак, быў затрыманы і адвезены ў РАУС для высвятлення асобы.
Міліцыянтам ён паказаў пашпарт, аднак гэта іх не задаволіла. Паводле наяўных звестак, у маршрутным таксі цяпер знаходзяцца яшчэ сем чалавек.
БелаПАН