Адразу некалькі тэмпературных рэкордаў дня пабіты ў Беларусі 20 студзеня
Надвор'е ў беларускім лесе / Еўрарадыё
20 студзеня ў Беларусі былі пабіты некалькі тэмпературных рэкордаў дня, некалькі з іх трымаліся больш за адно стагоддзе.
Так, у Васілевічах Рэчыцкага раёна паветра прагрэлася да 8,2 градуса цяпла. Гэта на 2 градусы большае за ранейшы максімум, які зафіксавалі ў 1949 годзе ў Брэсце (+6,2). У саміх Васілевічах такога цёплага надвор'я не было з 1918 года, тады яно склала 3,2 градуса цяпла.
Акрамя гэтага, анамальная цеплыня абнавіла рэкорды ў 17 гарадах, самы стары — у Горках (5,9 градуса супраць 3,8 у 1925 годзе).
Напярэдадні ва Украіне абнавіўся тэмпературны рэкорд дня ў Кіеве. Паводле дадзеных метэастанцыі Цэнтральна геафізічнай абсерваторыі ім. Барыса Срезневського, 19 студзеня ў Кіеве ўпершыню за 143 гады максімальная тэмпература паветра ўстала да +10,0, перакрыўшы мінулы рэкорд для гэтага дня 2007 года на 0,2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.