АДС і Еўрапейская кааліцыя плануюць супрацоўнічаць падчас мясцовых выбараў

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) і Еўрапейская кааліцыя плануюць супрацоўнічаць падчас мясцовых выбараў. Пра гэта паведаміў сустаршыня АДС лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. 2 лютага на паседжанні прэзідыўма АДС прысутнічалі лідэры Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч і Сяргей Скрабец, паведамляе БелаПАН. Было прынята рашэнне рэкамендаваць рэгіянальным кааліцыйным структурам узаемадзейнічаць падчас мясцовых выбараў.

Па словах Лябедзькі, кааліцыі могуць каардынаваць свае дзеянні пры вылучэнні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, кандыдатаў у дэпутаты, пры назіранні за ходам галасавання.

Адзіны спіс кандыдатаў кааліцыі складаць не будуць, а будуць дамаўляцца пра вылучэнне прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты ў розных акругах.