Адвакат: Керымаў прадаў долю ва "Уралкаліі" ў абмен на свабоду партнёра

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў вядомы маскоўскі адвакат Аляксандр Дабравінскі. Па яго словах, якія перадае РБК, продаж будзе завершаны на працягу бліжэйшых двух-трох тыдняў. 20% ад агульнай сумы продажу ўжо заплочаныя.



Па словах адваката, на працягу гэтага ж часу з СІЗА КДБ будзе адпушчаны гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер. Ён жа застанецца ў далейшым на сваёй ранейшай пасадзе, паведамляе Дабравінскі. Ён дадае, што беларускі бок цалкам задаволены паваротам падзеяў.



Нагадаем, што Следчы камітэт Беларусі пачаў справу на кіраўнікоў "Уралкалія" і яго галоўнага акцыянера Сулеймана Керымава. Гендырэктар кампаніі апынуўся ў турме КДБ.



Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі