Усе крымінальныя справы супраць Баўмгертнера аб'яднаныя ў адну

Раней супарць былога кіраўніка “Уралкалія” былі заведзеныя асобныя беларуская і расійская крымінальныя справы.

Уладзіслаў Баумгертнер быў арыштаваны ў Мінску ў жніўні 2013 года па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. 22 лістапада таго ж года ён быў экстрадаваны ў Расію і змешчаны ў адзін з маскоўскіх СІЗА, у снежні пераведзены пад хатні арышт, а ў верасні 2014 - вызвалены пад заклад у 15 млн рублёў.

Крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка кампаніі "Уралкалій" Уладзіслава Баўмгертнера, яе былога саўладальніка Сулеймана Керымава і чатырох экс-супрацоўнікаў Беларускай калійнай кампаніі была цалкам перададзеная ў Генпракуратуру Расіі ў верасні 2014 года. Беларускі бок ацэньваў шкоду, нанесеную былымі супрацоўнікамі "Уралкалія" - прыкладна ў 100 мільёнаў долараў. У Расіі Баумгертнер абвінавачваецца ва Злоўжыванні паўнамоцтвамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі