Хатні арышт Баўмгертнера падоўжаны да 14 кастрычніка

Як перадае карэспандэнт “Інтэрфакса”, пра гэта гаворыцца ў пастанове суда, абвешчанай у чацвер. Суд прыйшоў да высновы, што абставіны, у выніку якіх экс-кіраўнік “Уралкалія” быў заключаны пад хатні арышт, не змяніліся.

Адвакат Уладзіслава Баумгертнера прасіў суд улічыць, што яго падабаронны знаходзіцца пад арыштам з моманту затрымання ў Беларусі. У выпадку падаўжэння арышту да 14 кастрычніка тэрмін знаходжання пад арыштам ужо перавысіць адзін год, што парушае заканадаўства. Аднак бок абвінавачвання сцвярджае, што дадзеныя крымінальныя справы з'яўляюцца самастойнымі, таму юрыдычных падстаў для вылічэння тэрміну з моманту арышту па першай справе няма.

Уладзіслаў Баумгертнер быў арыштаваны ў Мінску ў канцы лета 2013 года. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). 22 лістапада яго экстрадыявалі ў Расію і змясцілі ў адзін з маскоўскіх СІЗА. 10 снежня перавялі пад хатні арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі