Адвакат Марадоны сказаў, што ў Беларусі занадта жорсткі клімат

Адвакат Марадоны сказаў, што ў Беларусі занадта жорсткі клімат

Дыега Марадона лічыць клімат у Беларусі занадта жорсткім, таму не гатовы заставацца на сталай працы ў брэсцкім “Дынама”. Так пракаментаваў рашэнне спецыяліста аб супрацоўніцтве з мексіканскім “Дародас” яго адвакат Маціяс Морла.

Паводле адваката, які даў інтэрв’ю аргенцінскаму выданню Popular, Дыега Марадона заключаў з брэсцкім “Дынама” папярэдні кантракт, і цяпер будзе ганаровым прэзідэнтам. Сам жа славуты футбаліст і трэнер хоча быць бліжэй да Аргенціны, дзе жывуць яго сёстры, а з Мексікі прасцей ездзіць на радзіму. Да таго ж Марадона хоча трэніраваць каманду ў болей канкурэнтаздольнай лізе.

Маціяс Морла таксама сказаў, што кіраўніцтва брэсцкага клуба неўзабаве сустрэнецца з Марадонай, каб абмеркаваць сумесную працу. Прадстаўнік трэнера кажа, што сувязь з Беларуссю не спыніцца і наадварот умацуецца, піша TUT.by

Напярэдадні кіраўніцтва брэсцкага “Дынама” выступіла з заявай, у якой адзначыла, што не супраць, калі Марадона будзе сумяшчаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі