Адвакат Святланы Байковай скардзіцца на бяздзеянне следчага органа
Адвакат Міхаіл Воўчак звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на бяздзеянне органа, які вядзе крымінальны працэс у дачыненні яго падабароннай Святланы Байковай, паведамляюць naviny.by. Старэйшы следчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Святлана Байкова была затрыманая сёлета 25 лютага і правяла ў СІЗА паўгода. Цяпер яна знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яе падазраюць у незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці і перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Згодна з версіяй следства, Байкова дазволіла сысці ад адказнасці грамадзяніну Нямеччыны Малочка, які ўцёк за мяжу з Беларусі. Ён меў дачыненне за гэтак званай “справы Грамовіча”. Малочка вінавацяць у стварэнні злачыннай арганізацыі, якая незаконна перапраўляла праз беларускую мяжу тавары на мільёны долараў.
Дадзеныя “праслушкі” КДБ, якія фігуруюць у матэрыялах следства, кажуць пра тое, што насамрэч Малочка сыходзіў ад адказнасці дзякуючы іншаму следчаму пракуратуры. Той інструктаваў Малочку наконт таго, што трэба казаць на допытах, якія ладзіла Святлана Байкова.
Такім чынам адвакат Міхаіл Воўчак просіць Генпракуратуру звярнуць увагу на гэтыя факты і прыцягнуць да адказнасці афіцэра, які меў доступ да матэрыялаў справы, злоўжываў уладай і наўмысна разгалошваў дадзеныя дазнання і папярэдняга следства.