Адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі атрымаў вымову

Адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі атрымаў вымову

Дзмітрый Лаеўскі, адвакат палітвязняў Віктара Бабарыкі і Максіма Знака, атрымаў вымову. Такое рашэнне 8 красавіка прыняла дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, паведамляе тг-канал @viktarbabarykaofficial. Лаеўскі кажа, што матывы такога рашэння яму яшчэ невядомы. Ён спадзяецца, што даведаецца іх з пастановы, якую мусіць атрымаць на наступным тыдні.

Дзмітрый Лаеўскі з рашэннем дысцыплінарнай камісіі не згодны, ён упэўнены, што ў сваёй дзейнасці "кіруецца законам".

Пра пачатак дысцыплінарнай вытворчасці супраць адваката стала вядома 24 сакавіка. Падставай для разбіральніцтва стаў пост Лаеўскага ў Facebook, у якім ён пракаментаваў магчымыя папраўкі ў закон аб адвакатуры.

Раней Мінюст пазбавіў ліцэнзіі цэлую групу адвакатаў. Сярод іх — Аляксандр Пыльчанка і Людміла Казак, якія былі адвакатамі палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Ліцэнзіі пазбавяць і адваката Сяргея Зікрацкага, які быў абаронцам асуджаных журналістак "Белсата" Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, прадстаўляў інтарэсы фігурантаў "справы Прэс-клуба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі