Адваката Бабарыкі і Калеснікавай пагражаюць пазбавіць ліцэнзіі
Без адвакацкай ліцэнзіі можа застацца Аляксандр Пыльчанка — абаронца Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыкі.
7 кастрычніка Пыльчанка атрымаў "апавяшчэнне аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі".
Яго справу будуць разглядаць на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Мінюсце 15 кастрычніка ў 12:00.
Беларускія адвакаты, якія бяруцца за палітычныя справы, нярэдка пазбаўляюцца сваіх ліцэнзіяў. Найбольш масавае пазбаўленне адбылося ў 2011 годзе. Тады сем адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў Плошчы-2010, засталіся без ліцэнзіяў. У 2017-м адвакацкую ліцэнзію забралі ў Ганны Бахціной, якая абараняла ў судзе Эніру Браніцкую, Ірыну Халіп, Эдуарда Пальчыса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.