Афіцыйна: з "Азоўсталі" эвакуююць мірных жыхароў
Азоўсталь
З "Азаўсталі" эвакуююць мірных жыхароў. Гэта пацвердзіў Уладзімір Зяленскі.
"Пачалася эвакуацыя грамадзянскіх з "Азоўсталі". Першая група прыкладна са 100 чалавек ужо ідзе на падкантрольную тэрыторыю. Будзем заўтра сустракаць іх у Запарожжы. Дзякуй нашай камандзе! Цяпер яны, разам з прадстаўнікамі ААН, працуюць над эвакуацыяй астатніх грамадзян з тэрыторыі завода", — напісаў ён у сваім Twitter.
Некалькі дзён таму Расія ўжо аб'явіла аб эвакуацыі і паабяцала спыніць агонь на станцыі. Але адкрыць бяспечны калідор для мірных жыхароў не ўдалося.
Розпочалася евакуація цивільних з Азовсталі. Перша група приблизно зі 100 осіб уже прямує на підконтрольну територію. Завтра зустрічатимемо їх у Запоріжжі. Дякую нашій команді! Нині вони, разом з представниками #ООН, працюють над евакуацією решти цивільних із території заводу.
— Володимир Зеленський (@ZelenskyyUa) May 1, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.