Афіцыйная статыстыка COVID-19 на 13 студзеня: 1972 новыя пацыенты
Па стане на 13 студзеня ў Беларусі зарэгістравана 217 696 чалавек, якія заразіліся каранавіруснай інфекцыяй ад пачатку пандэміі. Прычым за апошнія суткі COVID-19 выяўлены 1972 новых пацыентаў, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
За час пандэміі памёрлі 1544 чалавекі, у тым ліку 9 за апошнія суткі.
Вылечыліся 200 132 пацыенты, у якіх быў выяўлены каранавірус, за апошнія суткі — 2281.
За мінулыя суткі ў Беларусі было зроблена 22 512 тэстаў на COVID-19. Агулам жа за час эпідэміі было праведзена 4 166 539 тэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.