Агенцтва Moody's адправіла на перагляд рэйтынг дзяржаблігацый Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's адправіла на перагляд рэйтынг дзяржаблігацый Беларусі. Як перадае РБК, гэта звязана з аслабленнем нацыянальнай валюты і павышэннем рызыкі зніжэння тэмпаў эканамічнага росту.

У агенцтве Moody's адзначылі, што Беларусь страціла больш за 30% сваіх валютных рэзерваў, бо ў снежні 2014 года яе валюта апынулася пад ціскам. Эксперты агенцтва адзначылі, што беларускі ўрад апынуўся ў моцнай залежнасці ад знешніх крыніцаў падтрымкі. Акрамя таго эксперты адзначылі, што існуе магчымасць "вываду расійскай фінансавай падтрымкі з-за пагаршэння эканамічных умоў у Расіі".

У агенцтве Moody's кажуць, што эканамічны рост Беларусі ў 2015 і 2016 гадах можа замарудзіцца або стаць адмоўным з-за падзення попыту ў Расіі і зніжэння прамых інвестыцый. Таксама эксперты прагназуюць, што ва ўмовах крызісу Расія будзе менш даваць Беларусі энергетычных субсідыяў і надзвычайнага фінансавання.

Дарэчы, 21 лютага Moody's знізіла суверэнны крэдытны рэйтынг Расіі з узроўню Baa3 да Ba1 (спекулятыўны) з негатыўным прагнозам.

Фота — www.english.rfi.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі