Агент 007 у працягу "бандыяны" сутыкнецца з рускім праціўнікам

Агент 007 у працягу "бандыяны" сутыкнецца з рускім праціўнікам

Агент 007 у працягу "бандыяны" сутыкнецца з рускім праціўнікам, упершыню за апошнія 20 гадоў. Пра гэта піша The Daily Mail. 25-ы фільм выйдзе на экраны ў канцы 2019 года. Ролю Джэймса Бонда зноў выканае Дэніэл Крэйг, рэжысёрам будзе Дэні Бойл.

Брытанскаму выданню стала вядома, што на ролю расіяніна шукаюць акцёра ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Пры гэтым ён не абавязкова мусіць быць выхадцам з Расіі. Будуць разглядацца кандыдатуры акцёраў і з балканскіх краін. Адзначаецца, што гэты персанаж мусіць быць "харызматычным, уплывовым, вынаходлівым, халодным і помслівым". У мінулы раз адмоўны персанаж з Расіі быў у "бандыяне" ў фільме "І цэлага свету мала", які выйшаў на экраны ў 1999 годзе. Ролю былога агента КДБ Віктара Зокаса выканаў Роберт Карлайл (на здымку знізу).

У новым фільме сяброўкай Бонда будзе найхутчэй расіянка, адначасова прыгажуня і баец.

Агент 007 у працягу "бандыяны" сутыкнецца з рускім праціўнікам
Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі