Агент Рэнана Брэсана: Верагоднасць вяртання ў БАТЭ вельмі малая

24-гадовы беларускі бразілец патрапіў у расійскі клуб у той сезон, калі "Аланія" развіталася з прэм'ер-лігай. Цяпер яна выступае ў першай лізе, а фінансавы стан клуба аказаўся катастрафічным — некалькі месяцаў футбалістам не плацяць заробкі. Рэнан Брэсан у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з "Аланіяй", "з-за грубага парушэння клубам фінансавых умоваў пагаднення".

Як паведаміў "Комсомольской правде в Беларуси" агент футбаліста Валерый Ісаеў, ён пакуль знаходзіцца ў Маскве, адкуль паляціць у Бразілію, каб адпачыць. На радзіме Рэнан Брэсан будзе трэніравацца з мясцовай камандай, каб падтрымаць форму.



Ісаеў кажа, што верагоднасць вяртання Брэсана ў барысаўскі БАТЭ "вельмі маленькая". "Размоваў з прадстаўнікамі БАТЭ не было, — кажа Валерый Ісаеў. — Думаю, што ў Барысаве трэба разабрацца са сваімі футбалістамі, якія там ёсць. Там хапае выканаўцаў. А Рэнану трэба рухацца далей".
 

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі